Экскурсія ў рэзідэнцыю Бераст-Зюзі і Спадарыні Завірухі

Экскурсія ў рэзідэнцыю Бераст-Зюзі і Спадарыні Завірухі

Каб папасці ў рэзідэнцыю Зюзі трэба было прайсці выпрабаванні на ўсіх пляцоўках. Дзеці з задавальненнем гулялі ў "Шышкабол",  скакалі на мятле Бабы Ягі і спрабавалі з завязанымі вачыма паставіць чыгунок у печ. 

Найбольш сур’ёзныя выпрабаванні давялося прайсці жадаючым сустрэцца с Зюзяй і Спадарыняй Завірухай на пляцоўцы, дзе гасападарылі “Злыдні”. І вось нарэшце ўсе выпрабаванні хлопчыкі і дзяўчынкі вытрымалі і апынуліся ва ўтульнай рэзідэнцыі Зюзі і Спадарыні Завірухі. 

 

Шмат радасці і ўражанняў засталося ад экскурсіі.

Дата публикации новости 12-01-2019г.