Сустрэча з Аляксандрам Шышко

28 ліпеня давераная асоба кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі - старшыня СВК «Азёры» Гродзенскага раёна, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шышко правёў сустрэчы з выбаршчыкамі Бераставіччыны.
Аляксандр Мікалаевіч ужо 20 гадоў узначальвае адну з мацнейшых гаспадарак Гродзеншчыны, яму добра знаёмы клопаты і турботы вяскоўцаў. Другі раз ён прадстаўляе інтарэсы нашага рэгіёна ў Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Ведаюць Аляксандра Шышко і ў нашым раёне, ён неаднаразова бываў на Бераставіччыне.
У нашым аграгарадку Аляксандр Шышко наведаў філіял па культурна-дасугавай дзейнасці, дзе яго таксама ўжо чакалі мясцовыя жыхары. У сваім выступленні Аляксандр Мікалаевіч расказаў аб тым, што дзякуючы ўзважанай і дальнабачнай палітыцы кіраўніцтва краіны, Беларусь застаецца адной з самых стабільных дзяржаў, дзе захаваліся і развіваюцца ўсе галіны эканомікі, дзе захаваны парадак, бяспечна жыць і гадаваць дзяцей. Аляксандр Мікалаевіч адзначыў, што ёсць праблемы, якія патрабуюць вырашэння, але яны ёсць і ў любой іншай дзяржаве, і ніхто, акрамя нас, іх не вырашыць.
У завяршэнне сустрэчы Аляксандр Шышко адказаў на пытанні прысутных, якія датычылі платы за арэнднае жыллё, рамонту дарог, якасці пітной вады. Аляксандр Мікалаевіч паабяцаў ўсе пытанні, якія паступілі ўзяць на кантроль і дапамагчы з іх вырашэннем. На некаторыя з іх адказы ўдзельнікі сустрэчы атрымалі адразу ад старшыні Бераставіцкага раённага Савета дэпутатаў Міхаіла Пісарыка, дырэктара КСУП “Пархімаўцы” Юрыя Яроміча і намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце Віктара Кашлявіка.
Дата публикации новости 28-07-2020г.